На Каляды ў Гродне ўзламалі 6 акаўнтаў "ВКонтакте", скрадзена каля $400

Источник материала:  
27.12.2017 11:43 — Разное
На Каляды ў Гродне ўзламалі 6 акаўнтаў "ВКонтакте", скрадзена каля 0
Беражыце свае акаўнты, каб не спёрлі!

За калядныя выходныя ў 6 жыхароў Гродна былі ўзламаныя старонкі ў сацсетцы "ВКонтакте". Ад імя уладальнікаў акаўнта зламыснікі выманівалі ў іх рэквізіты банкаўскіх картак. Некаторыя, не адчуўшы падману, павяліся і паведамілі канфідэнцыйную інфармацыю, з дапамогай якой з банкаўскіх картак даверлівых беларусаў за тры дні было скрадзена каля 800 рублёў. 

Па гэтых фактах распачатыя крымінальныя справы па артыкулах "Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі" і "Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі". Прасочваецца тэндэнцыя, што ўзламываюцца пераважна старонкі маладых матуляў, якія знаходзяцца ў адпачынку па дагляду за дзецьмі, кажа намначальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна Мікалай Сазон.

Па яго словах, раскрывальнасць такіх злачынстваў вельмі нізкая — усяго 8%. За год на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Гродна адбылося 24 крадзяжы з банкаўскіх картак, а раскрыць атрымалася толькі два з іх, піша grodno24.com.

←"Белтелеком" предупредил о списаниях за прошлые дни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика