За ноч жыхар Нямеччыны трапіў пад два цягнікі — і застаўся жывы
26.12.2017 20:20
—
Разное
Фота: www.sueddeutsche.de
Жыхар Нямеччыны нейкім цудам выжыў пасля таго, як яго пераехалі дзве электрычкі. Пра гэта піша нямецкае выданне Süddeutsche Zeitung.
24-гадовы нецвярозы мужчына зваліўся на рэйкі з платформы станцыі Хакербруке (S-Bahn Hackerbrücke) блізу 4-й раніцы. Праз цемру машыністы двух цягнікоў, якія кіраваліся ў аэрапорт, не заўважылі чалавека, які ляжаў на іх шляху.
Раніцай яго ўбачылі двое пасажыраў. Яны адразу выклікалі "хуткую" і папярэдзілі паліцыю, якая паспела спыніць яшчэ адзін цягнік, што ўжо падыходзіў да станцыі.
Калі медыкі прыбылі да месца здарэння, пацярпелы быў у прытомнасці. Ён застаўся без абедзвюх рук і адной нагі і зараз знаходзіцца ў рэанімацыі, але яго жыццю нічога не пагражае.