Пацярпелая пры пажары ў мінскім шматпавярховіку — у вельмі цяжкім стане
Фота: БЕЛТА
Жанчына, пацярпелая пры пажары ў мінскім шматпавярховіку, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Яе шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.
"Пацыентка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў аддзяленні рэанімацыі БХМД. Яна атрымала апёкі цела 2-3-4-й ступені і спалучаныя траўмы", — заявілі ў прэс-службе.
Як паведамлялася раней, 25 снежня ў дзевяціпавярховым доме па праспекце Пушкіна ў Мінску адбыўся пажар. Гарэла кватэра на сёмым паверсе. На месцы здарэння ратавальнікі знайшлі жанчыну, якая ляжала пад гаўбцом. Яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Таксама з кватэры, якая гарэла, самастойна выбраўся 36-гадовы мужчына, а з суседняй — 53-гадовая жанчына. Іх шпіталізавалі за атручэннем прадуктамі гарэння. З вышэйшых паверхаў ратавальнікі эвакуявалі дзевяць чалавек.