У сераду ў Беларусі прагназуюць да 6 градусаў цяпла
26.12.2017 12:35
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду, 27 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 5-10 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень прагназуюць +1...+6 градусаў.