МНС абнародавала відэа з пажару ў Мінску
26.12.2017 10:41
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абнародавала відэа з пажару, які адбыўся 25 снежня на праспекце Пушкіна ў сталіцы.
Як паведамляла Еўрарадыё, гарэла двухпакаёвая кватэра на сёмым паверсе шматпавярховага дома. Пад гаўбцом кватэры на зямлі знайшлі жанчыну. Яе шпіталізавалі з разнастайнымі траўмамі. Самастойна з кватэры выбраўся 35-гадовы мужчына, з суседняй кватэры — 53-гадовая жанчына. Іх шпіталізавалі з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". Таксама ратавальнікі эвакуявалі дзевяць чалавек.