На выходных у Беларусі чакаецца парывісты вецер

Источник материала:  
22.12.2017 18:27 — Разное
На выходных у Беларусі чакаецца парывісты вецер
Фота: БЕЛТА

23-24 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду чакаецца ўдзень 23 снежня па паўночным захадзе краіны, а 24 снежня — на большай частцы тэрыторыі на працягу сутак.

23 снежня будзе воблачнае надвор'е, уначы і зранку ў многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег. У заходніх і цэнтральных раёнах удзень чакаецца снег, мокры снег, па Брэстчыне і Гродзеншчыне — з дажджом. На асобных участках дарог — галалёдзіца. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад мінус 5 да нуля градусаў. Удзень прагназуецца -2...+4 градусы.

←У Гродне 16-гадовая дзяўчына выпала з дзясятага паверху

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика