У Рэчыцкім раёне легкавік сутыкнуўся з дрэвам, загінуў 20-гадовы кіроўца
21.12.2017 22:24
—
Разное

Фота: АДАІ Рэчыцкага РАУС.
У Рэчыцкім раёне легкавік сутыкнуўся з дрэвам, загінуў 20-гадовы кіроўца. Як піша газета “Дняпровец”, трагічнае здарэнне адбылося ў гадзіну ночы 21 снежня на аўтадарозе Васілевічы — Ведрыч. Каля павароту на дарозе малады чалавек не саўладаў з кіраваннем і машына ВАЗ апынулася ў правым кювеце. Кіроўца, жыхар Ведрыча, ад атрыманых траўм памёр па дарозе ў бальніцу. Пасажыр знаходзіцца ў рэанімацыі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.