У Мельбурне аўто ўрэзалася ў пешаходаў, сур'ёзна пацярпелі 14 чалавек
Фота: Reuters
У аўстралійскім Мельбурне аўтамабіль урэзаўся ў пешаходаў, перадае Бі-Бі-Сі. Інцыдэнт адбыўся на Фліндэрс-стрыт, дзе раней менавіта на гэты выпадак ўздоўж дарогі паставілі спецыяльныя бетонныя агароджы.
Сур'ёзныя траўмы атрымалі 14 чалавек, некалькі з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Ёсць звесткі, што сярод пацярпелых дзіця дашкольнага ўзросту, якое атрымала раненне галавы. Паліцыя арыштавала двух чалавек, у тым ліку кіроўцы машыны, якая ўчыніла наезд.
Кіраўнік паліцыі Мельбурна Расэл Барэт паведаміў, што яны лічаць наезд наўмысным.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што пазадарожнік белага колеру на хуткасці каля 70 км/гадз. урэзаўся ў натоўп на ажыўленым скрыжаванні, дзе ў той момант знаходзілася больш за 50 чалавек. Адзін з відавочцаў распавёў, што машына збівала ўсіх на сваім шляху і нават не спрабавала затармазіць.