У Гродне хуліганы прабілі колы ў 20 аўтамабіляў (фота)
20.12.2017 18:12
—
Разное
Фота: autogrodno.by
У Гродне ўначы хуліганы прабілі колы прыблізна ў 20 аўтамабіляў. Як піша сайт autogrodno.by, здарэнне адбылося ў дварах жылых дамоў па вуліцах Таўлая і Курчатава. Усе машыны стаялі на паркоўках каля дамоў, не на зялёнай зоне. Прычына агрэсіі ў дачыненні да іх невядомая.
Адзначаецца, што шылам у машын былі пашкоджаныя ўсе чатыры колы. Верагодна, аўтамабілі выбіраліся хаатычна, некаторыя былі прапушчаныя.
Праваахоўнікі шукаюць зламыснікаў, яны высвятляюць і дакладную колькасць пашкоджаных машын. Высвятляецца, што праколваліся не толькі колы, у шэрагу выпадкаў пашкоджаныя кузаўныя часткі і шкло, інфармуе БЕЛТА.