Ратавальнікі даставалі са снежнага палону школьны аўтобус у Петрыкаўскім раёне

Источник материала:  
20.12.2017 11:46 — Разное
Ратавальнікі даставалі са снежнага палону школьны аўтобус у Петрыкаўскім раёне
Фота: mchs.gov.by

Вызваляць школьны аўтобус са снежнага палону давялося ратавальнікам Петрыкаўскага раёна ў другой палове дня 19 снежня. Аўтобус з дзецьмі загруз у снезе каля вёскі Беразнякі каля 16.30, паведамляе прэс-служба МНС

У аўтобусе былі восем чалавек, шэсць з іх — дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Транспарт захрас на грунтовай дарозе ў снежным сумёце. Дастаць яго ратавальнікі здолелі з дапамогай стацыянарнай лябёдкі.

Пацярпелых пры здарэнні няма.

Дарэчы, за суткі гэта другі выпадак на Гомельшчыне, калі ратавальнікі дапамагалі школьным аўтобусам выбрацца са снегу. Першы адбыўся ў Брагіснкім раёне.  

←Семашко назвал уходящий год переломным в экономике Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика