У цэнтры Брэста знайшлі гранату
20.12.2017 09:09
—
Разное

Кадр з відэа
Перакрываць рух транспарту і эвакуяваць людзей давялося ўвечары 19 снежня з цэнтра Брэста. На скрыжаванні вуліцаў Машэрава і 17-га верасня ў раёне прыпынку "Спартшкола" выявілі гранату.
Нечаканая знаходка была выяўленая каля 17-й гадзіны, піша b-g.by. Тэрыторыя вакол яе была ачэпленая, падыходы перакрытыя. Тралейбусы былі спыненыя на прыпынку, каля іх знаходзіліся аўтамабілі хуткай дапамогі, МНС, а таксама ДАІ. З суседняга дома міліцыя эвакуявала шэсць чалавек.
На шчасце, выявілася, што знойдзеная граната — вучэбная. Таму каля 17.15 ачапленне знялі.