У Брагінскім раёне са снегу выцягвалі школьны аўтобус з 20 дзецьмі (відэа)
19.12.2017 14:27
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У Брагінскім раёне Гомельскай вобласці са снегу выцягвалі школьны аўтобус "ПАЗ 3205". Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 19 снежня. Як вядома, на Гомельшчыне ўчора і сёння ішоў моцны снег. Асфальтаваная дарога каля вёскі Красная Ніва апынулася пад снегам. Кіроўца, які вёз на аўтобусе ў школу ў вёску Маложын 20 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў, а таксама двух дарослых, спадзяваўся, што складаны ўчастак удасца праехаць, але памыліўся. У выніку, давялося тэлефанаваць ратавальнікам.
Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, вызвалілі аўтобус са "снежнага палону" з дапамогай лябёдкі. У выніку ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі яшчэ суправадзілі аўтобус да дарогі, якая была расчышчаная ад снегу, інфармуе прэс-служба МНС.