З-за задымлення ў Слоніме эвакуявалі дзіцячы садок
Фота: БЕЛТА
У дзіцячым садку ў Слоніме з-за задымлення эвакуявалі больш за 170 дзяцей і каля 40 супрацоўнікаў. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Слонімскія ратавальнік атрымалі паведамленне пра дым у дзіцячым садку №14 па вуліцы Косаўскі тракт каля 12-й гадзіны. На месца здарэння былі накіраваныя чатыры разлікі ратавальнікаў, а таксама машыны службаў ўзаемадзеяння.
На месцы здарэння яны выявілі шчыльнае задымленне ў электрашчытавой і нязначнае — на першым паверсе дзіцячага садку. Пацярпелых пры здарэнні няма. Верагоднай прычынай задымлення называюць кароткае замыканне ў электрашчыце, ад якога сілкуецца кухоннае абсталяванне.
Аварыю абяцаюць выправіць да канца дня. Дзяцей перавялі ў будынак суседняй школы. Бацькам аператыўна былі разасланыя паведамленні. Чакаецца, што заўтра садок працягне працу ў звычайным рэжыме.