Сёння на паўднёвым усходзе Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с
18.12.2017 11:12
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У панядзелак, 18 снежня, на паўднёвым усходзе Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с. Таксама ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях прагназуецца моцны снег. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У дзённыя гадзіны сёння чакаецца ад -4 да +1 градуса.
Як паведамляла Еўрарадыё, на бягучым тыдні ў нашай краіне ўсталюецца сапраўднае зімовае надвор’е. Дагэтуль яно больш адпавядала надвор’ю канца лістапада.