У Мінску шукаюць школьніцу, якая ўцякла ад прадстаўніка школы
15.12.2017 17:39
—
Разное

Сацыяльна-педагагічны цэнтр. Фота: spuzav.minsk.edu.by
У Мінску шукаюць школьніцу, якая ўцякла ад прадстаўніка школы. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося раніцай 14 снежня. 14-гадовую Ганну Навічок, вучаніцу 9-га класа 141-й сярэдняй школы, везлі ў Сацыяльна-педагагічны цэнтр Заводскага раёна, але яна збегла. Месцазнаходжанне дзяўчынкі невядомае. Праваахоўнікі распаўсюдзілі фота школьніцы і яе прыкметы, просяць грамадзян дапамагчы ў яе пошуку.