Кіроўца "Лексуса" ў Мінску збіў насмерць дзяўчыну

Источник материала:  
15.12.2017 10:38 — Разное
Кіроўца "Лексуса" ў Мінску збіў насмерць дзяўчыну
Фота Дзяржкамітэта судовых экспертызаў

Трагічнае ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў мінскім раёне Шабаны 15 снежня ў 7.40 раніцы, інфармуе БЕЛТА.

26-гадовы хлопец ехаў на "Лексусе" па вуліцы Сяліцкага з боку Партызанскага праспекта ў бок прамзоны Шабаны. На скрыжаванні з вуліцай Бачылы на пешаходным пераходзе пад аўтамабіль трапіла 22-гадовая дзяўчына. Паводле звестак ДАІ, яна перабягала дарогу на чырвоны сігнал святлафора. Пры здарэнні дзяўчына памерла на месцы здарэння.

Кіроўца па знешніх прыкметах цвярозы. Аўтамабіль прайшоў тэхагляд, на ім стаяць зімовыя шыны.

←Депозиты населения в валюте продолжают снижаться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика