Следчыя пакуль не бачаць крыміналу ў смерці дзяўчыны з Мядзела

Источник материала:  
14.12.2017 19:20 — Разное
Следчыя пакуль не бачаць крыміналу ў смерці дзяўчыны з Мядзела
Фота з сацсетак

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці Аляксандры Хутрэнка, якую шукалі з 16 лістапада і нядаўна знайшлі загінулай у Мінску. Пра гэта парталу tut.by распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па звестках следчых, на целе загінулай дзяўчыны няма бачных цялесных пашкоджанняў. Дакладную прычыну смерці высветляць эксперты. 

Як паведамлялася раней, 19-гадовая жыхарка Мядзела накіравалася ў Мінск 16 лістапада на пошукі працы і знікла. Апошняй яе бачыла сяброўка, да якой Аляксандра завітала дадому — на вуліцу Цімашэнкі. Цела дзяўчыны знайшлі 13 снежня ў лесапаркавай паласе ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Паведамляецца, што цела дзяўчыны знайшла яе знаёмая.

"Следчыя ўжо правялі вялікі аб'ём працы, у тым ліку прааналізавалі магчымы маршрут перамяшчэння дзяўчыны па горадзе і запісы з камер назірання. Паводле папярэдніх даных, апошні раз у сталіцы яе бачылі 16 лістапада. Праводзіцца работа ва ўзаемадзеянні з Дзяржкамітэтам судэкспертызаў, прызначаны экспертызы", — паведаміла Юлія Ганчарова. 

Прадстаўніца Следчага камітэта дадала, што эксперты яшчэ не высветлілі прычыну і час смерці — на гэта спатрэбіцца час. Разам з тым яна адзначыла, што пакуль няма падставаў казаць пра крымінальны характар смерці дзяўчыны. Аднак следчыя адпрацоўваюць усе версіі. 

←Почти 40% случаев смерти от рака можно предотвратить, изменив образ жизни. Ученые объяснили как

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика