На беларускай мяжы затрымалі эстонца, які ўцякаў ад польскіх памежнікаў

Источник материала:  
14.12.2017 16:57 — Разное
На беларускай мяжы затрымалі эстонца, які ўцякаў ад польскіх памежнікаў
Кадр з відэа

Парушальніка мяжы, які бег з польскага боку спынілі беларускія памежнікі ўвечары 13 снежня ў пункце пропуску "Бераставіца", паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Як выявілася, 45-гадовы грамадзянін Эстоніі дабраўся да польскага пункту пропуску "Баброўнікі" аўтастопам з Швецыі. У гэтай краіне ён адбываў пакаранне за дробнае хуліганства. Пры сабе эстонец меў салідную суму грошай у розных валютах, а таксама стограммовы злітак золата.

Мужчына распавёў, што пры афармленні на польскім баку памежнікі паведамілі, што ён знаходзіцца ў вышуку. Баючыся за сваю свабоду, мужчына вырашыў не чакаць афармлення і ўцёк ад польскіх памежнікаў на беларускі бок. Там яго затрымалі беларускія ахоўнікі мяжы. 

За парушэнне мяжы на граамдзяніна Эстоніі пачалі адміністрацыйны працэс. Памежнікі высвятляюць асобу затрыманага, бо яго дакументы засталіся ў Польшчы. Таксама праваахоўнікі правярюць яго датычнасць да іншых правапарушэнняў.

←Белорусы проедают валютные депозиты. Как изменилось поведение вкладчиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика