У браму прыватнага дома пад Мінскам урэзаўся рэйсавы аўтобус
13.12.2017 16:25
—
Разное
![У браму прыватнага дома пад Мінскам урэзаўся рэйсавы аўтобус](http://www.21.by/pub/news/2017/12/1513175794739342.jpg)
Фота ДАІ Мінскага раёна
Аўтааварыя з удзелам рэйсавага аўтобуса адбылася зранку 13 снежня пад Мінскам. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.
38-гадовы кіроўца ад'язджаў ад канцавога прыпынку "Тарасава". На пляцоўцы разваротнага кальца ўтварыўся пласт лёду. Мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў браму і агароджу прыватнага дома.
Пацярпелых пры інцыдэнце не было. Аўтобус і агароджа атрымалі механічныя пашкоджанні.