На пажары ў Касцюковіцкім раёне загінуў чалавек
11.12.2017 09:45
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Трагедыя адбылася падчас пажару дома ў вёсцы Боні ў Касцюковіцкім раёне Магілёўшчыны, інфармуе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пажар мясцовыя ратавальнікі атрымалі 10 снежня пасля 15-й гадзіны. Праз 18 хвілінаў яны прыбылі на месца выкліку і пабачылі, што вясковая хата гарыць адкрытым полымем, дах і перакрыцце часткова абваліліся.
Паведамляецца, што ў аднапавярховым доме пражываў 73-гадовы пенсіянер з жонкай. Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі цела мужчыны на канапе пад абваленымі канструкцыямі.
Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць у доме, таксама пашкоджаныя сцены дома.
Прычына пажару высвятляецца.