Пад Вілейкай гарэла царква
10.12.2017 11:28
—
Разное
Фота: МНС
Пад Вілейкай гарэла царква — здарэнне адбылося ў першай палове дня 9 снежня ў вёсцы Рэчкі. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у царкве згарэў дах, перакрыцце, а таксама маёмасць унутры будынка. Пацярпелых няма, прычыны пажару высвятляюцца.
Царква Святога Духа была пабудаваная ў 19 стагоддзі і першапачаткова была драўлянай. У 1990-х гадах яе істотна абнавілі і абклалі сцены цэглай.