У Барысаве падчас пажару загінуў пенсіянер
08.12.2017 11:51
—
Разное

Фота прэс-службы барысаўскіх ратавальнікаў.
У Барысаве падчас пажару загінуў пенсіянер, гаспадар кватэры на першым паверсе двухпавярховага жылога дома. Здарэнне адбылося пасля 5-й гадзіны раніцы 7 снежня. З суседніх кватэр ратавальнікі эвакуявалі чатырох чалавек, яны не пацярпелі. Прычына ўзгарання яшчэ невядомая, інфармуе прэс-служба МНС. Па адной з версій, пажар пачаўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Загінуламу было 78 гадоў, дадае сайт vborisove.by.