Аварыя на чыгунцы пад Мінскам (фота)
Фота: vk.com/belrailway
7 снежня на чыгунцы пад Мінскам адбылася аварыя. Прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляе, што на прыпынку “Рошча” (накірунак на Баранавічы) ўзніклі праблемы з нейкай чыгуначнай тэхнікай. На здымку, які з’явіўся ў сацсетках, відаць, што з рэек сышоў лакаматыў, да якога былі прычэпленыя платформы з “пуцявой тэхнікай”. Там ішлі рамонтныя працы. ны, магчыма, працягваюцца і цяпер.
Тым часам рух цягнікоў праз “Рошчу” быў цалкам спынены, іх відаць пусцілі праз Калядзічы. Беларуская чыгунка адзначае, што з-за здарэння цягнікі ад станцыі “Памыслішча” да станцыі “Мінск-Пасажырскі” рухаюцца па іншым раскладзе. Яны абмінаюць прыпынкі “Рошча”, “Курасоўшчына” і “Сталічны”. Інфармацыю па новым графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы — Мінск прапаноўвалася ўдакладняць у даведцы чыгуначнага вакзала на станцыі “Мінск-Пасажырскі” па тэлефоне 105.
Як інфармуе БЕЛТА, рух ужо адноўлены, адпраўленне цягнікоў здзяйсняецца паводле графіку.