З-за пакінутай сумкі на рынак у Гродне выклікалі сапёраў
07.12.2017 17:01
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: vitebsk.customs.gov.by
З-за пакінутай сумкі на рынак “Паўднёвы” ў Гродне выклікалі сапёраў. Здарэнне адбылося каля 13:30 у чацвер, 7 снежня. Сумку знайшлі каля гандлёвых радоў. Яе заўважылі работнікі рынку і палічылі падазронай. Міліцыя ачапіла прылеглую тэрыторыю. На месца прыехалі сапёры. Падчас абследавання сумкі выкарыстоўвалі службовага сабаку.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама, нічога небяспечнага ў сумцы не было, там аказалася швейная машынка. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, хто яе там пакінуў.