У Мінску ў кіроўцы машыны меддапамогі падчас руху здарыўся інсульт
07.12.2017 18:20
—
Разное
Фота: ДАІ
Раніцай 7 снежня ў Мінску ў кіроўцы машыны меддапамогі падчас руху здарыўся інсульт (паводле папярэдняга дыягназу). У выніку аўтамабіль, які ехаў ў накірунку вуліцы Якуба Коласа, на вуліцы Сурганава страціў кіраванне. Адбылося дарожна-транспартнае здарэнне — машына меддапамогі сутыкнулася з аўтамабілем Volvo, які спыніўся, каб прапусціць пешаходаў. 58-гадовага кіроўцу першага легкавіка шпіталізавалі, інфармуе партал tut.by, які спасылаецца на прэс-службу ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.