СК: Аўтамабіль, які ўрэзаўся ў пешаходаў у Мінску, прайшоў тэхагляд у 2015 годзе

Фота: sk.gov.by
Расследаваннем справы пра наезд грузавіка на пешаходаў каля гандлёвага цэнтра "Замак" у Мінску занялося галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася 2 снежня каля 17-й гадзіны. На рэгуляваным пешаходным пераходзе каля ГЦ "Замак" аўтамабіль ЗІЛ наехаў на групу людзей, якія пераходзілі вуліцу на зялёнае святло светлафора. Пры гэтым загінула 11-гадовая дзяўчынка, а яшчэ чатыры чалавекі былі шпіталізаваныя. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае.
Следчы камітэт паведамляе, што 55-гадовы мужчына кіраваў аўтамабілем, якія не прайшоў дзяржаўны тэхагляд. Апошні раз дыягностыка "ЗіЛа" праводзілася спецыялістамі РУСП "Белтэхагляд" у 2015 годзе. З гэтай прычына кіроўца ўжо быў аштрафаваны ў жніўні 2017 года.
Цяпер праводзяцца допыты сведак. Таксама следства аднаўляе карціну здарэння, высвятляе наяўнасць відэазапісаў аварыі.
Затрыманага мужчыну ўзялі пад варту.