Мужчыну, які бегаў голым у Мінску, тры месяцы таму прызначылі прымусовае лячэнне

Источник материала:  
04.12.2017 15:17 — Разное
Мужчыну, які бегаў голым у Мінску, тры месяцы таму прызначылі прымусовае лячэнне
Кадр з відэа

Маскоўскі РУУС Мінска пачаў праверку па факце таго, што ў сталічным мікрараёне Малінаўка па вуліцы бегаў голы мужчына. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.

Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся 1 снежня каля 23-й гадзіны. Голы мужчына бегаў па праезнай частцы і нават клаўся на асфальт на скрыжаванні вуліцаў Касманаўтаў і Ясеніна. Відавочцы паведамілі пра маладога чалавека ў міліцыю. Міліцыянты затрымалі мужчыну і выказалі меркаванне, што ён знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення. Таму выклікалі яны хуткую меддапамогу і перадалі затрыманага медыкам.

Намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Маскоўскага РУУС Дзмітрый Каладзінскі распавёў, што затрыманаму 26 гадоў, ён працуе прадаўцом корму для жывёлаў. "Раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, а таксама да адміністрацыйнай адказнасці — за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення. За апошнія пяць месяцаў ён чацвёрты раз з'явіўся ў грамадскім месцы ў аголеным выглядзе", — паведаміў Каладзінскі.

Дарэчы, сёлета ў верасні суд Маскоўскага раёна Мінска прызначыў гэтаму мужчыну прымусовае лячэнне.

←В фитнес-клубе больше инфекций, чем в туалете

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика