У Пінску жанчына выпала з балкона сёмага паверха гасцініцы
04.12.2017 10:25
—
Разное
![У Пінску жанчына выпала з балкона сёмага паверха гасцініцы](http://www.21.by/pub/news/2017/12/1512380082240482.jpg)
Здымак з архіву. Фота: media-polesye.by
У Пінску 56-гадовая жанчына выпала з балкона сёмага паверха гасцініцы. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Здарэнне адбылося ўначы 2 снежня. Цела жанчыны знайшлі пад вокнамі гасцініцы. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння. Для высвятлення прычын смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.