Затрымалі кіроўцу, які насмерць збіў дзіця каля ГЦ “Замак”

Фота: sudexpert.by
Затрыманы кіроўца грузавіка, які насмерць збіў 11-гадовую дзяўчынку ля гандлёвага цэнтру “Замак” у Мінску. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марыну Дранькову.
Паводле інфармацыі Драньковай, цягам следства высвятляюцца істотныя акалічнасці — у тым ліку допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху і кіроўцы да кіравання транспартным сродкам. Даследуецца тэхнічны стан грузавіка, у тым ліку спраўнасць і працаздольнасць тармазной сістэмы.
Трагічнае здарэнне адбылося пад вечар 2 снежня на пешаходным пераходзе праспекта Пераможцаў. Група людзей перасякала праезную частку на зялёны сігнал святлафора, калі ў яе ўехаў грузавік ЗІЛ. Паводле кіроўцы, у машыны не спрацавалі тармазы. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ чатыры чалавекі трапілі ў лякарню.