На пажары ў сталічным мікрараёне Лябяжы эвакуявалі 25 чалавек
    03.12.2017 10:29
     —
    Разное
  
  
Фота: МНС
На пажары ў сталічным мікрараёне Лябяжы эвакуявалі 25 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МНС у сваім Твітэры, узгаранне адбылося ўвечары 2 снежня ў адным з дамоў па вуліцы Мястроўскай. Загарэлася кватэра на другім паверсе.
Пажар патушылі ў 20.02. Пацярпелых няма. Як сведчаць фотаздымкі з месца здарэння, кватэра значна пашкоджаная агнём.