У Кобрыне гарэў інтэрнат, эвакуявалі 12 чалавек
02.12.2017 10:53
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
У Кобрыне на пажары ў інтэрнаце эвакуявалі 12 чалавек. Здарэнне адбылося 1 снежня ў першай палове дня. Сярод людзей, якім давялося тэрмінова пакінуць памяшканне, было чацвёра дзяцей. Ніхто не пацярпеў. Агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у адным з пакояў. Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, імавернай прычынай здарэння было парушэнне правілаў выкарыстання электрасетак і электраабсталявання.
А ў Мінскай вобласці за апошнія суткі зарэгістравалі два пажары ў жылых дамах, у выніку якіх загінула 3 чалавекі — адзін інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Забалоцце пад Мінскам, другі — у вёсцы Душкова Валожынскага раёна. Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца.