Знойдзена цела аднаго з двух зніклых у Пінскім раёне рыбакоў
01.12.2017 17:03
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
Знойдзена цела аднаго з двух зніклых у Пінскім раёне рыбакоў. Яго прыбіла да берагу на вадасховішчы Пагост. 61-гадовы мужчына, жыхар Пінска, быў апрануты ў выратавальную камізэльку. “Пакуль незразумела, што стала прычынай смерці, утапленне ці пераахалоджанне”, — цытуе словы афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнкі БЕЛТА.
Рыбакі зніклі 30 лістапада. Раніцай яны пайшлі на вадасховішча Пагост (былі на чаўне), дахаты не вярнуліся. На сувязь мужчыны перасталі выходзіць каля 15-й гадзіны. Іншы зніклы — 40-гадовы жыхар вёскі Плешчыцы. У пошуках удзельнічаюць міліцыянеры і вадалазы.