У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў

Источник материала:  
01.12.2017 13:03 — Разное
У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў
Фота: БЕЛТА

У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Пра знікненне рыбакоў увечары 30 лістапада ў Пінскае РАУС паведаміў 47-гадовы жыхар вёсці Плешчыцы. Па яго словах, каля 11-й гадзіны 40-гадовы аднавясковец і 61-гадовы жыхар Пінска паплылі на чаўне на рыбалку на вадасховішча Пагост. Па словах заяўніка, мужчыны былі ў выратавальных камізэльках, пры сабе мелі мабільнікі.

Прыкладна з 15-й гадзіны рыбакі перасталі выходзіць на сувязь, іх тэлефоны недаступныя. Відавочцы кажуць, што падчас рыбалкі ўзняўся моцны вецер, які выклікаў вялікую хвалю на вадасховішчы. Дарэчы, з-за памераў вадасховішча яго называюць "беларускім Байкалам".

Пошук вядуць супрацоўнікі міліцыі разам са спецыялістамі МНС і АСВОД.

←Сборная Бразилии на ЧМ 2018 по футболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика