Трэнеры пакемонаў трапілі ў аварыю ў Мінску

Источник материала:  
01.12.2017 13:51 — Разное
Трэнеры пакемонаў трапілі ў аварыю ў Мінску
Фота: Reuters

Раніцай 1 снежня ў Мінску сутыкнуліся дзве машыны, якімі кіравалі гульцы ў Pokémon Go. Аварыя адбылася на пешаходным пераходзе каля кінатэатра "Мір".

Pokémon Go — гульня для смартфонаў, якая выкарыстоўвае тэхналогію дапоўненай рэальнасці. У 2016 годзе яна зрабіла фурор у свеце геймдэву. Гульцы бачаць у мабільнай прыладзе карту мясцовасці, на якой знаходзяцца. Час ад часу на ёй з'яўляюцца пакемоны — персанажы папулярнага японскага мультсерыяла — якіх можна злавіць, кінуўшы ў іх адмысловым шарам — пакеболам.

 

Каля 6:00 мінскія трэнеры сабраліся на "рэйд" — паляванне на "легендарных" пакемонаў, якіх немагчыма злавіць аднаму. Такія пакемоны час ад часу з'яўляюцца на "залах" — вежах, бачных, калі глядзіш на карту Мінска праз гульнявы дадатак.

"Тры машыны [з гульцамі] было, ехалі на апошнюю залу. На пераходзе вырашылі прапусціць жанчыну. Прытармазілі, а ззаду трэцяя машына ехала (хлопец з намі рэйдзіў таксама), дык вось ён у нас і ўехаў", — распавядае адзін з гульцоў.

Аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, але ніхто з трэнераў не пацярпеў.

Калі хуткасць, з якой трэнер пакемонаў перамяшчаецца па карце, перавышае 20 км/г, Pokémon Go папярэджвае пра тое, што гуляць за рулём нельга. Аднак гулец можа праігнараваць папярэджанне, а пакемоны працягнуць з'яўляцца на карце.

←Лукашенко: саммит ОДКБ — это разговор самых близких в мире государств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика