Сацсеткі пішуць, што ў Жлобіне сышоў з рэек вагон пасажырскага цягніка

Источник материала:  
01.12.2017 11:19 — Разное
Сацсеткі пішуць, што ў Жлобіне сышоў з рэек вагон пасажырскага цягніка
Фота з сацсетак

Увечары ў чацвер, 30 лістапада, у Жлобіне сышоў з рэек вагон пасажырскага цягніка. Паведамленне пра гэта з'явілася ў неафіцыйнай групе Беларускай чыгункі ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте".

Паведамляецца, што з рэек сышоў вагон пасажырскага цягніка №100 Мінск — Запарожжа. Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычынай здарэння называецца перавод стрэлак у момант праходжання саставу. 

Прэс-служба Беларускай чыгункі ў адказ на пытанне журналістаў tut.by паабяцала даць афіцыйны каментар з нагоды здарэння пазней.

←Сборная Исландии на ЧМ 2018 по футболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика