Нецвярозы мінчук напаў з нажом на таксоўца

Источник материала:  
29.11.2017 16:23 — Разное
Нецвярозы мінчук напаў з нажом на таксоўца
Фота: pixabay.com

У Мінску пасажыр напаў з нажом на таксоўца. Індывідуальны прадпрымальнік-таксовец затэлефанаваў на нумар 102 каля 3-й гадзіны ночы 28 лістапада. Ён паведаміў, што невядомы мужчына, якога ён падвозіў на сваім аўтамабілі, пад пагрозай нажа патрабаваў грошы.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама, на месца здарэння выбыў бліжэйшы нарад міліцыі. Праваахоўнікі затрымалі нецвярозага зламысніка на працягу некалькіх хвілінаў. Гэта быў 42-гадовы мінчук, які меў пры сабе нож. 

Ён падышоў да таксоўца каля аднаго з прыпынкаў на Партызанскім праспекце. Мужчына сеў у аўтамабіль на задняе сядзенне, дастаў нож і стаў патрабаваць грошы. Кіроўца таксі змог выйсці з машыны і затэлефанаваць у міліцыю.

Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу за разбой.

←Биткоин продолжает «эмоциональный» рост – за сутки он подорожал на тысячу долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика