Сямігадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус у Мінску
Фота: ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска
У Мінску сямігадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага раёна Мінска Настасся Радзько.
ДТЗ адбылося 29 лістапада каля 14.00. Паводле інфармацыі ДАІ, аўтамабіль Volkswagen Transporter ехаў па вуліцы Куйбышава з боку вуліцы Камуністычнай у напрамку вуліцы Янкі Купалы. Сямігадовы хлопчык трапіў пад колы аўтамабіля, калі пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам.
У гэтым раёне акурат знаходзіцца школа. Верагодна, школьнік вяртаўся з заняткаў.
"Дзіця шпіталізаванае з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пералом сцягна, спалучаныя траўмы", — распавяла прадстаўніца ДАІ.
Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.