У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў жыхар Жодзіна

Источник материала:  
28.11.2017 18:08 — Разное
У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў жыхар Жодзіна
Фота са старонкі Дзмітрыя Шкіндзера ў vk.com

У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў 33-гадовы жыхар Жодзіна Дзмітрый Шкіндзер. Ён спрабаваў залезці на 150-метровую радыёлакацыйную вежу каля адселенага ваеннага аб’екта “Чарнобыль-2” і ўпаў з вышыні 15 метраў. Па звестках украінскіх праваахоўнікаў, на тэрыторыю згаданага аб’екта незаконна трапілі двое беларусаў і расіянка. Хлопцы-экстрэмалы ў лівень, пад моцным ветрам падымаліся на вышыню, а дзяўчына заставалася на зямлі. Калі Шкіндзер упаў, яго калегі выклікалі паліцэйскіх, а тыя — “хуткую”. Медыкі канстатавалі смерць беларуса.

Як інфармуе тэлеканал АНТ, цяпер вырашаецца пытанне аб перадачы цела загінулага на радзіму. У мужчыны засталася жонка і двое дзяцей. Вядома, што Дзмітрый стаў сталкерам у 2011 годзе, разам з калегамі даследаваў закінутыя аб’екты, неаднаразова бываў у Чарнобыльскай зоне.

На іншых турыстаў склалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні рэжыму радыяцыйнай бяспекі. Іх аштрафуюць і дэпартуюць з Украіны.

←С 29 ноября по 1 декабря движение в центре Минска будет частично ограничено

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика