З’явілася відэа правалу тратуара ў Пінску
27.11.2017 21:28
—
Разное
![З’явілася відэа правалу тратуара ў Пінску](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1511838635335014.jpg)
Фота: media-polesye.by
На YouTube з'явілася відэа правалу тратуара ў Пінску на скрыжаванні Паркавай і Першамайскай вуліц. Здарэнне адбылося ўдзень у суботу, 25 лістапада. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Як інфармуе сайт media-polesye.by, камунальнікі мяркуюць, што разбурыўся каналізацыйны калектар, пабудаваны амаль паўстагоддзя таму.