У Вілейцы ў руках падлетка выбухнула петарда, яго шпіталізавалі
27.11.2017 16:17
—
Разное
Здымак з архіву.
У Вілейцы ў руках падлетка выбухнула петарда, яго шпіталізавалі. Як піша “Рэгіянальная газета”, здарэнне адбылося ў выхадныя дні. Кампанія падлеткаў вырашыла ўзарваць петарду і гэтая гульня скончылася трагічна. У 14-гадовага хлопца рваныя раны двух пальцаў. Ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні маладзечанскай бальніцы.
Па гэтым факце міліцыя праводзіць праверку. Дарэчы, падлеткі, якія былі з пацярпелым, блытаюцца ў паказаннях. Адныя кажуць, што зрабілі петарду самастойна, іншыя — што купілі яе ў інтэрнэт-краме.