У Віцебску на пажары ў прыватным доме загінуў мужчына
25.11.2017 10:33
—
Разное

Фота з адкрытых крыніцаў
На пажары ў прыватным доме ў Віцебску загінуў мужчына. Здарэння адбылося ў суботу раніцай, у адным з дамоў па вуліцы 3-й Прыгараднай. Як перадае прэс-служба МНС, у будынку знішчанае столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны дах. Прычына здарэння высвятляецца. Таксама цяпер высвятляюць і асобу загінулага.
Цягам апошнім сутак у зводках МНС зарэгістраваныя таксама іншыя выпадкі з гібеллю і траўмаваннем людзей на пажарах. У пятніцу раніцай гарэў дом у вёсцы Кудрычы Бераставіцкага раёна. Загінуў мужчына 1956 года нараджэння. Меркаваная прычына — курэнне ў ложку.