У суботу ў Беларусі чакаецца парывісты вецер

Источник материала:  
24.11.2017 15:11 — Разное
У суботу ў Беларусі чакаецца парывісты вецер
Фота: БЕЛТА

25 лістапада ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Месцамі туман, уначы і зранку слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, па захадзе парывісты, паведамляе Белгідрамет

Уначы слупок тэрмометра пакажа -1...+4 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях 2-5 градусаў марозу. У другой палове дня тэрмометры пакажуць 1-6 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 8 градусаў цяпла. 

У нядзелю, 26 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў, удзень прагназуецца +2...+7 градусаў.

←встреча с журналистами народного артиста России Андриса Лиепы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика