У Мінску група падлеткаў займалася крадзяжамі люстэркаў з дарагіх аўтамабіляў

Источник материала:  
23.11.2017 18:44 — Разное
У Мінску група падлеткаў займалася крадзяжамі люстэркаў з дарагіх аўтамабіляў
Фота: sk.gov.by

У Мінску група падлеткаў займалася крадзяжамі люстэркаў з дарагіх аўтамабіляў. Два школьніка ва ўзросце 14 і 15 гадоў правялі сваю акцыю ў ноч на 5 чэрвеня 2017 года. Яны скралі з прыпаркаваных машын (пераважна “БМВ Х5”) люстэркі, страты склалі больш за 4400 рублёў.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, падлеткі не паспелі прадаць скрадзенае, на іх след выйшлі праваахоўнікі. Люстэркі знайшлі па месцы жыхарства знаёмых сваякоў хлопцаў.

Адзін з гэтых школьнікаў, васьмікласнік, праходзіць і па іншай справе. Яго падазраюць у тым, што ён разам з двума іншымі сваімі сябрамі, навучэнцамі прафесійна-тэхнічнага каледжу, скраў матэрыяльныя каштоўнасці з гандлёвага павільёна на рынку “Максімус”.

Хлопцы знаходзяцца пад наглядам бацькоў. Матэрыялы крымінальнай справы ўжо перадалі ў суд.

←Белорусы второй раз за год раскупили все билеты на "Ленинград"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика