У чацвер у Беларусі чакаюцца невялікія ападкі і галалёд

Источник материала:  
22.11.2017 14:52 — Разное
У чацвер у Беларусі чакаюцца невялікія ападкі і галалёд
Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 23 лістапада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе зранку і ўдзень чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі магчымыя туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы 3-8 метраў за секунду, удзень па паўночным захадзе парывы ​​дасягнуць 12 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 6 градусаў марозу да нуля. Удзень сіноптыкі прагназуюць -1...+4, па захадзе будзе да 6 градусаў цяпла.

←Директор ПВТ Всеволод Янчевский встретился с китайским ИТ-миллиардером Ши Южу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика