З'явілася відэа затрымання банкаўскага рабаўніка ў Магілёве

Источник материала:  
22.11.2017 08:30 — Разное
З'явілася відэа затрымання банкаўскага рабаўніка ў Магілёве
Кадр з відэа

На відэа белы аўтамабіль, на якім уцякаў рабаўнік, пераследуюць два аўтамабілі з міліцыяй — адзін міліцэйскі, другі — "Шкода" цывільнай афарбоўкі.

Відаць, што белы аўтамабіль са зламыснікам спыніўся, і мужчына сядае на месца кіроўцы. У момант, калі ён зачыніў дзверы, з ім параўняўся аўтамабіль міліцыі, а белая "Шкода" з міліцыянтамі падрэзала спераду. Пасля гэтага рабаўнік выскачыў з аўто і пабег наперад. У гэты момант адзін з міліцыянтаў закрычаў: “Зброя!” Пасля гэтага прагучала з дясятак стрэлаў.

Рабаўнік пабег наперад, за ім пачалася пагоня на двух аўто. "Шкода" нагнала яго і падбіла, ад чаго мужчына зваліўся на зямлю. 
Пасля ён падняўся, стрэліў у міліцэйскае аўто і пачаў уцякаць. У гэты момант пачалася перастрэлка. 

Сам момант затрымання на відэа не трапіў.

Усяго менш чым за хвіліну чуваць да 30 стрэлаў.

Як паведамлялася раней, 20 лістапада мужчына з пісталетам зайшоў у банк на вуліцы Каліноўскага ў Магілёве і спрабаваў абрабаваць яго. Калі да будынка прыбылі праваахоўнікі, нападнік узяў пяць закладнікаў і запатрабаваў аўтамабіль. На аўто з міліцыянтам, які пайшоў у закладнікі, ён паспрабаваў з'ехаць з Магілёва, але быў затрыманы. Падчас затрымання адбылася перастрэлка паміж зламысніка і міліцыянтамі. Нападнік быў паранены ў нагу. Іншых пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Паведамлялася, што нападнік — 28-гадовы грамадзянін Расіі, які толькі ў верасні 2017 года атрымаў від на жыхарства ў Беларусі.  

←Девушка с бородой и еще несколько популярных Instagram-аккаунтов людей с нестандартной внешностью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика