Пры пажары ў мінскім садку эвакуявалі 145 дзяцей і 35 дарослых
21.11.2017 15:40
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
145 дзяцей і 35 дарослых эвакуявалі ў Мінску пры пажары ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці.
Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, інфармацыю пра пажар ратвальнікі атрымалі 21 лістапада ў каля 13-й гадзіны. Загаранне ўзнікла ў пральні Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці "Пунсовая кветачка" №517 па вуліцы Русіянава, 27, корпус 3.
Пажарныя разлікі, якія прыбылі на месца выкліку, высветлілі, што загарэлася маёмасць каля сушыльнага барабана.
Пажар ліквідаваны ў 13.15. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Прычына інцыдэнту высвятляецца.