У Гродне падлетак за ноч скраў два аўтамабілі

Источник материала:  
21.11.2017 12:26 — Разное
У Гродне падлетак за ноч скраў два аўтамабілі
Здымак з архіву.

У Гродне падлетак скраў два аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, 15-гадовы хлопец выбіраў толькі легкавікі, вытворчасці Волжскага аўтазавода.

У першых “Жыгулях” шостай мадэлі ён не змог запусціць рухавік. Аднак праз гадзіну ў суседнім двары школьнік знайшоў ВАЗ 2105 1984 года выпуску, на якім паспеў праехаць некалькі соцень метраў і руль быў заблакаваны. Легкавік ён пакінуў пасярод дарогі і пайшоў шукаць іншы аўтамабіль. Каля 2-х гадзін ночы юнак знайшоў на іншай вуліцы ВАЗ 2106 і змог на ім праехаць таксама колькі метраў, пакуль не адбылася блакіроўка руля. У выніку легкавік наехаў на прыдарожную канструкцыю. Пасля гэтага хлопец пайшоў дахаты.

Міліцыя без праблем знайшла зламысніка — у сацсетках ён распавёў пра свае начныя прыгоды. Цяпер у яго адносінах распачалі крымінальную справу.

←Как выглядит самый молодой миллиардер в мире (из тех, кто разбогател сам)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика