У Астраўцы дзяўчына-кіроўца сутыкнулася з машынай міліцыі
19.11.2017 16:25
—
Разное

Фота з адкрытых крыніцаў
У Астраўцы легкавік “Таёта” сутыкнуўся з міліцэйскім ГАЗам. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю на вуліцы Ленінскай.
24-гадовая дзяўчына-кіроўца на прамым участку дарогі з невядомых прычынаў не справілася з кіраваннем і выскачыла на сустрэчную. Там яна сутыкнулася са службовым аўтамабілем міліцыі.
Усе ўдзельнікі аварыі трапілі ў лякарню. Экспертыза павінна высветліць фізічны стан кіроўцы “Таёты” ў момант аварыі, а таксама іншыя акалічнасці здарэння.