Зніклага ў Маладзечне падлетка знайшлі мёртвым
19.11.2017 10:25
—
Разное
![Зніклага ў Маладзечне падлетка знайшлі мёртвым](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1511080712363280.jpg)
Фота: Пошукава-выратавальны атрад "Анёл"
Зніклы ў Маладзечне падлетак Яўген Рысік знойдзены мёртвым. Пра гэта паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”. Яны выказалі спачуванні родным і сябрам хлопца ў сувязі з яго гібеллю.
Яўгену было 15 гадоў, ён вучыўся ў маладзечанскай сярэдняй школе №1. Хлопец пайшоў з дома 16 лістапада і не вярнуўся, пасля чаго сваякі звярнуліся ў міліцыю. Зніклага шукалі праваахоўнікі і валанцёры.