У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі істотна пахаладае
17.11.2017 17:01
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі істотна пахаладае. Пра гэта паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, які спасылаецца на айчынных сіноптыкаў. У першыя тыдні лістапада тэмпература паветра была на 2 градусы вышэйшая за кліматычную норму. Аднак з нядзелі надвор’е ў нашай краіне пачне перастройвацца на зімовы лад. Пахаладанне ідзе са Скандынавіі. Прагназуюцца мокры снег і галалёд. У дзённыя гадзіны тэмпература падымецца максімальна да +5 градусаў. Паступова пачне фармавацца снежнае покрыва.